skachki521 кандыдат

 

Столькі гнядых і вараных скакуноў возьмуць удзел у выбарчай гонцы па запаветны дэпутацкі мандат.

28жарабцоў заходзяць на другі круг.

$350

Аўтар - Факты, Эканоміка на 29.07.2016

dollar$350

 

Столькі павінен банкам кожны беларус.  У параўнанні з папярэднім месяцам гэтая лічба павялічылася агулам на 10,7 мільёнаў долараў.

pikachu100 тысяч

 

Прыкладна столькі паводле прыблізных падлікаў налічваецца ўжо гульцоў Pokemon GO у Беларусі, і гэта пры тым, што ў нас афіцыйна гульня яшчэ не выйшла. Дзіўна, але прыкладна столькі ў Беларусі налічваецца і супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў.

rubli900 000 новымі

 

Больш за 9 мільярдаў недэнамінаваных рублёў – або амаль 1 мільён новымі! – паступіла ў бюджэт Беларусі ў 1 паўгоддзі 2016 года ад насельніцтва ў рамках “Дэкрэту аб тунеядцах”.

samsung500 000 долараў ЗША

 

Прыкладна ў такую суму абышліся планшэты Samsung Galaxy Tab у падарунак для дэлегатаў 5-га Усебеларускага Народнага Сходу.

belnarsxod2500 дэлегатаў

 

Менавіта такая лічба халяўшчыкаў збярэцца на 5-ы Усебеларускі Народны Сход, каб благаславіць новы эканамічны курс на наступную пяцігодку.

kassa23 000 кас

 

Столькі давядзецца змяніць касавых апаратаў у сувязі з дэнамінацыяй па ўсёй Беларусі.

butylka 26 бутэлек чарніла

 

Менавіта столькі можа сабе даволіць афіцыйны беларускі беспрацоўны на ўспамогу па беспрацоўі, якая  ў Беларусі складае ўсяго 13 долараў ЗША.

lamivit30 мая 2016

 

Дзень цвярозасці ў Рэспубліцы Беларусь, у які аптэкі краіны перавыканалі гадавы план па продажы “Ламівіту”.