Дэлегаты Сходу разжыліся на планшэты ад Samsung

GIF

Кожны дэлегат Усебеларускага Народнага Сходу атрымаў сапраўды прэзідэнцкі падарунак – планшэт Samsung Galaxy Tab. Цяпер няшчасныя ўдзельнікі Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу проста лопнуць ад зайздрасці!

Калі ўлічыць, што ўсяго дэлегатаў на Сходзе было 2500 асоб, а сярэдні кошт планшэту гэтай мадэлі складае 200 баксаў, то атрымліваецца няхілая сума прэзідэнцкай шчодрасці – паўмільёны долараў ЗША.

Ці была гэта запланаваная трата з беларускага бюджэту на 2016 год або ці з’яўляецца гэта нейкім хітрым рэкламным ходам кампаніі Samsung пакуль застаецца невядомым.

 

Добавить комментарий

Качественная опалубка перекрытий цена москва