Дэлегацкія планшэты з’явіліся на інтэрнэт-барахолках

shurik

На буйных беларускіх сайтах прыватных абвестак з’явіліся першыя паведамленні аб продажы планшэтаў Samsung Galaxy Tab. Тых самых, якія былі сярод падарункаў удзельнікам 5-га Усебеларускага Народнага Сходу.

Прычым пры сярэднім кошце гэтай мадэлі ў 200 долараў ЗША, невядомыя прадаўцы прапануюць планшэт усяго за 150 баксаў. Улічваючы, што на Сходзе прысутнічала 2500 дэлегатаў, то гэта можа пагражаць абвалам продажаў Samsung Galaxy Tab на беларускім рынку.

“Гэта сапраўдны дэмпінг!” – паскардзіўся нам супрацоўнік інтэрнэт-крамы па продажы мабільных дэвайсаў, які не захацеў назваць сваё імя. – “Калі так пойдзе далей, то наш бізнэс проста павісне!”

Тым часам галоўны рэдактар “Советской Белоруссии” Павел Якубовіч заявіў, што планшэты, якія атрымалі ў падарунак удзельнікі Усебеларускага сходу — спонсарская дапамога, а не купленыя за грошы дзяржавы.

 

Добавить комментарий