Brexit: Лукашэнка гатовы падставіць плячо Вялікабрытаніі

Аўтар - Артыкулы, Свет на 24.06.2016

brexit

Нечаканыя вынікі брытанскага рэферэндуму аб выхадзе з Еўрапейскага Саюзу адкрывае перад Беларуссю новыя эканамічныя гарызонты.

Лідэры еўрапейскіх краін у шоку і роспачы – не зважаючы на апошнія звесткі сацапытанняў, якія паказвалі невялічкую але перавагу прыхільнікаў ЕС на Брытанскі астравах – перамаглі працаўнікі сяла, пенсіянеры, мясцовыя тунеядцы ды іншыя еўраскептыкі. Не беручы пад увагу, што рэферэндум носіць усё ж такі рэкамендацыйны характар, пакрыўджаныя брусэльскія чыноўнікі ўжо рыхтуюцца да паказальнага эканамічнага холі-вару з Лонданам, каб у іншых краінах нават і думкі не ўзнікала пра чарговы эксіт.

Тым часам недзе на ўсходзе Еўропы ў Драздах нехта ўжо пацірае рукі ў прадчуванні добрага гешэфту. Маючы досвед у атрыманні бонусаў ад узаемнай санкцыйнай палітыкі паміж Захадам і Расіяй, у нас знойдуцца умельцы як паставіць на туманны Альбіён галандскія сыры або іспанскі херэс.

 

Добавить комментарий