Пад выглядам “Лідскага піва” кантрабандысты везлі ў Расію яблыкі

jablyki

Байцы спецназу “Россельхознадзора” правялі аперацыю па затрыманні падазронай партыі груза, які следаваў з Беларусі. У выніку аперацыі было выяўлена і абясшкоджана пяць партый яблыкаў агульнай вагой больш за 100 тон.

“Фитосанитарные документы на указанную продукцию представлены не были. Товарно-транспортные документы были предоставлены на ввоз в Российскую Федерацию на товар пиво “Лидское”, — адзначаецца ў рэлізе ведамства. 

Такім чынам, расійскія праваахоўнікі нечакана для сябе выкрылі мудрагелістую злачынную схему беларускіх кантрабандыстаў. Аказалася, што пад выглядам “Лідскага піва” ў Беларусь увозяць яблыкі, пад брэндам “Крыніца” – грушы, а ў скрынях з “Аліварыяй” у Расію трапляюць падсанкцыйныя іспанскія апельсіны. Цяпер аператыўнікі ламаюць галаву, што ж вязуць пад прыкрыццём гарэлкі “Крышталь”.

Падкаранцінная прадукцыя была вынятая з абароту і 15 чэрвеня была знішчана на палігоне бытавых адкідаў механічным шляхам, паведамляе БелаПАН. Прыгавор быў выкананы.

 

Добавить комментарий

Свежие новости Троицк Челябинской области на сегодня