У Беларусі ўступае ў сілу Закон аб альтэрнатыўнай службе

specnaz

Савет міністраў зацвердзіў пастанову аб парадку і ўмовах праходжання альтэрнатыўнай службы, паводле якога асобы без вышэйшай адукацыіі будуць служыць 3 гады. Закон уступіць у сілу 1 ліпеня гэтага года.

Не дзіва, што тэрміны альтэрнатыўнай службы ўдвая перавышаюць тэрміны службы ў войску: тыя, каму не пашчасціла атрымаць корачкі аб вышэйшай адукацыі, будуць таптаць альтэрнатыўны пляц 36 месяцаў, для асоб з вышэйшай адукацыяй – 24 месяцы.

Куды будуць адпраўляць служыць Бацькаўшчыне альтэрнатывістаў таксама вызначыліся. У якасці месца службы альтэрнатыўны навабранец будзе накіраваны ў арганізацыі аховы здароўя, сацыяльнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама арганізацыі, што займаюцца дабраўпарадкаваннем тэрыторый, будаўніцтвам і рамонтам дарог і чыгуначных пуцей.

Усяго для праходжання службы прапануюцца 84 элітныя альтэрвайсковыя часткі. Пры кожнай з іх будуць створаныя атрады спецыяльнага назначэння, групы хуткага рэагавання і мабільныя брыгады. Пасля праходжання тэрміновай службы альтэрнатывіст будзе мець магчымасць застацца на кантрактнай аснове, каб перадаць будучым навабранцам прэмудрасці службы і традыцыі сваёй часткі.

 

Добавить комментарий

фильм Cтартрек бесконечность торрент в хорошем качестве