Беларусь на пару гадзін далучылі да Еўрасаюзу

Аўтар - Артыкулы, Свет на 29.06.2016

Брытанскі таблоід The Sun далучыў Беларусь да краін Еўрасаюзу ў сваім матэрыяле пра выхад Вялікабрытаніі з ЕС, што амаль не прывяло да міжнароднага скандалу.

Нямаведама якія перамовы вядзе Вялікабрытанія і ЕС за спінамі беларускіх грамадзян, каб палегчыць працэс  свайго выхаду з Еўрасаюзу, аднак гэты інцыдэнт зварушыў палітычна ангажаваную публіку як у Беларусі, гэтак і за яе межамі.

Найперш паднялі галовы беларускія еўразіяскептыкі, якія натхнёныя досведам выхадцаў з туманнага Альбіёну заклікалі грамадскасць да Belexit і прапанавалі правесці рэферэндум па выхадзе Беларусі з Еўразійскага Эканамічнага Саюзу.

Адначасна напружыліся нашы ўсходнія суседзі такому разгароту свайго «саюзніка», чарговы раз абвінаваціўшы «занадта самастойнага» Лукашэнку ў двурушнасці і здрадзе. Рэакцыя з Захаду была дыяметральна супрацьлеглай, і ў адрас беларусаў пацякла хваля віншаванняў і выгодных эканамічных прапаноў па пераносе лонданскага Сіці ў мінскія Шабаны.

Застаецца гадаць чым бы ўсё скончылася, адак дзякуючы ўмяшальніцтву МЗС Беларусі канфлікт удалося замяць і скандальная карта на сайце The Sun была аператыўна выпраўленая.

 

Добавить комментарий