“Дапаможам бабушкам!” – акцыя сучасных цімураўцаў

babushka

Першы дзень дэнамінацыі прадэманстраваў чаканую праблему з пералікам старых грошай у новыя, якая найбольш востра стаіць у пенсіянераў.

Блытаніна з колькасцю нулёў ставіць бабулек у ступар, ствараючы ў чэргах нездаровае абуджэнне. Не гледзячы на масіўную прапаганду ў СМІ і наглядную агітацыю ў банках і крамах як правільна адкідаць нулі, на людзей сталага веку гэта дзейнічае не вельмі эфектыўна.

І тут на дапамогу спяшаюцца сучасныя паслядоўнікі Цімура і яго каманды. Карыстальнік “Фэйсбуку” Maxim Osipau заклікаў вырашаць праблему досыць проста:

“Достаньте весь кэш из кошелька. Исправьте все используя маркер. Положите кэш назад. Потратьте его. Повторите процедуру как только у вас опять появится кэш старого образца. Так же намного нагляднее?”

Ці атрымаюць ход апгрэйджаныя ў такі спосаб старыя грошы цяпер залежыць толькі ад нас саміх.

 

Добавить комментарий