У “Дзень Незалежнасці” ў Мінску зноў затапіла некалькі вуліц

potop

Лівень, які пачаўся пасля ўрачыстасцяў з удзелам вайсковай тэхнікі і авіяцыі, прысвечаных “Дню Незалежнасці”, нечакана стварыў умовы для дэманстрацыі яшчэ адной новай беларускай ваеннай зброі.

Непагадзь, якая разбушавалася ў сярэдзіне дня, зрабіла магчымым працягнуць парад яшчэ ў адной стыхіі – у вадзе. Такія спрыяльныя ўмовы дазволілі б паказаць усяму свету, што па-за звыштрапнымі сістэмамі залпавага агню “Паланэз” у нас у вайсковых арсеналах ёсць яшчэ нешта больш уражнае. Гаворка ідзе пра найноўшыя рачныя падводныя лодкі класу “Язь”, распрацаваныя спецыялістамі Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку.

Паволе нядаўна прынятай новай Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь рачныя падлодкі “Язь” будуць служыць надзейным заслонам супраць гібрыдных пагроз у зонах Дняпроўскага і Дзвінскага рачных басейнаў.

 

Добавить комментарий