Таццяна Караткевіч абвяшчае вайну баршчавіку

rodina-mats

Адна з лідэраў грамадзянскай кампаніі “ГавПраўду” Таццяна Караткевіч канчаткова вызначылася са сваёй перадвыбарчай праграмай.

На днях Таццяна Караткевіч прыступіла да збору подпісаў па высоўванні сябе кандыдатам у дэпутаты па Кастрычніцкай выбарчай акрузе сталіцы, а таксама агучыла галоўныя тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы. З яе вынікае, што галоўным ворагам дэмакратыі і свабоды слова ў нашай краіне з’яўляецца не “апошні дыктатар Еўропы” і нават не “крывавая гэбня”, як верашчаць некаторыя яе калегі па апазіцыйным лагеры, а… баршчавік!

Так, звычайны баршчавік Сасноўскага (Heracleum sosnowskyi) – вось сапраўдны корань сусветнага Зла, якое тэрарызуе электарат Таццяны Караткевіч. Вядомы сваёй фотатаксічнасцю, баршчавік адмысловым пахам заманьвае ў свае джунглі несвядомых і ласых да п’янства абывацеляў і, калі тыя добра падап’юць, накідваецца на іх і ўступае ў мутацыйную сувязь са сваімі ахвярамі. У выніку пацярпелым ужо не да выбараў і дэмакратыі.

“Обязательно <…> предложу к реализации план уничтожения борщевика… Обещаю вам, жителям нашего округа, что не отступлю — добьюсь наведения порядка, ликвидации сорняка-агрессора”, – адзначыла Караткевіч у сваім “Дзённіку”.

І можна быць пэўным – Таццяна Караткевіч і яе паслядоўнікі пойдуць да канца, баршчавік будзе знішчаны, перамога будзе за імі.

 

Добавить комментарий