Кім Чэн Ын у шоку: паўночнакарэйскі дыпламат збег у Беларусь

Аўтар - Артыкулы, Свет на 08.07.2016

kimchenyn

Трэці сакратар Пасольства КНДР у Расіі Кім Чхор Сэн, які днямі таямніча знік у Пецярбургу, збег разам з сям’ёй у Беларусь.

Як паведамляе «Фонтанка.Ру», паўночна карэйскі дыпламат угнаў службовы аўтамабіль і сігануў у аэрапорт Пулкава, дзе набыў білеты на бліжэйшы рэйс «Белавія» ў Мінск. З’явіліся чуткі, што нібыта дыпламат вырашыў выкарыстаць Беларусь у якасці трампліну для далейшых уцёкаў на Захад. Аднак у ходзе расследавання з’явіліся нечаканыя дэталі.

Пры аглядзе службовай кватэры дыпламата-ўцекача аператыўнікі знайшлі нумары газеты «СБ Беларусь сегодня», а па кабельным тэлебачанні ў яго ішоў канал «Беларусь 24». Гэтыя ўлікі наводзяць сышчыкаў на думку, што дыпламат стаўся чарговай ахвярай беларускай афіцыйнай прапаганды.

Рэакцыя Пхеньяна не прымусіла сябе доўга чакаць. Кім Чэн Ын ужо распарадзіўся адключыць вяшчанне ўсіх беларускіх тэлеканалаў на тэрыторыі Паўночнай Карэі, скасаваў сваю падпіску на «СБ» на другое паўгоддзе, а таксама адфрэндзіў Аляксандра Лукашэнку з «Фэйсбуку».

 

Добавить комментарий