Паплечніка Пазьняка падазраюць у сэксуальных дамагальніцтвах

Аўтар - Артыкулы, Парнуха на 11.07.2016

pazniak

Вядомы палітуцякач Сяргей Навумчык аказаўся ўцягнуты ў сэксуальны скандал, які разгараецца ў “Фэйсбуку” ў рамках флэшмобу #‎яНеБаюсяСказаць.

Уся гэтая пікантна-палітычная гісторыя пачалася з паста адной удзельніцы флэшмобу #‎яНеБаюсяСказаць, дзе дзяўчыны дзеляцца сваім досведам пра перажытыя сэксуальныя дамагальніцтвы. Дзяўчына намякнула, што адным разбэшчвальнікаў з’яўляецца нехта з супрацоўнікаў Радыё “Свабода”.

“Той узровень кагнітыўнага дысанансу, калі чытаеш такі артыкул на Свабодзе, а тваё ‪#‎янебаюсясказаць‬ зьвязанае з журналістам РС. Але далей не скажу ні падрабязнасьцяў, ні імя. Бо вельмі спадзяюся, што ён спыніўся”.

Гэты пост не застаўся незаўважаным іншай удзельніцай флэшмобу Марыі Мартысевіч, якая ўжо адкрытай форме назвала імя меркаванага “растляльніка” непаўнагадовых беларускамоўных дзяўчынак. Ім з яе словаў з’яўляецца сённяшні супрацоўнік Радыё “Свабода”, а тады – адзін з лідэраў БНФ Сяргей Навумчык.

Siarhiej Navumchyk прыкладна ў той жа час растліў непаўналетнюю дзяўчынку.”

Да досыць сур’ёзных абвінавачванняў далучылася і яшчэ адна карыстальніца сеткі Наталля Васілевіч, якая сыпячы адмысловай тэрміналогіяй ў фарбах і інтымных падрабязнасцях распавяла гісторыю адраджэнца-лавеласа. Пывядзем толькі адзін яскравы фрагмент з яе паста:

“Дзяўчынка, навучэнка Беларускага ліцэя, заангажаваная ў палітыку і ў беларушчыну рэгіструецца на форуме “Хатка”, дзяўчыне 13 гадоў, нік Bielarusaczka. Там яе і знаходзіць волат Адраджэння, дэпутат Вярхоўнага Савета, палітычны ўцякач, журналіст Сяргей Навумчык, пад сціплым і чалавекалюбным нікам Nazi. Завязваецца перапіска, сяброўства, інтэнсіўны кантакт, які набывае рамантычна, і што яшчэ больш важна, эратычны характар (пруфы ёсць). Ясна, што ўсё развіваецца паступова, можна сказаць, на нашых вачах, пакуль мы з другімі юзерамі чата забаўляемся напісаннем лімерыкаў “За што Беларусачку выгналі з Хаткі, за то што з-пад коўды высоўвала пяткі” і пад. Паступова вірт пераходзіць у дэвірт, і апроч софт-грумінгу адбываецца эпізод разбэшчвання і дзеянняў сэксуальнага характара ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16 гадоў (тут з пруфаў – словы Беларусачкі супраць словаў Нацы).”

Ясная справа, што сам Сяргей Навумчык усе падобныя абвінавачванні абвяргае. Аднак засталося толькі гадаць, пра што ўсе гэтыя гады маўчыць сам Зянон Пазьняк. Магчыма, яму таксама ёсць што распавесці пра свайго старога паплечніка, што і перашкаджае яму вярнуцца на Радзіму. Якія яшчэ шкілеты ў шафах знойдуцца ў іншых беларускіх палітыкаў, сачыце па тэгу #‎яНеБаюсяСказаць.

 

Добавить комментарий