Скрадзеная карціна Марачкіна з’явіцца на аўкцыёне Sotheby’s

sothebys

13 ліпеня на пікеце кандыдата ад Руху “За Свабоду” прама ў цэнтры Мінска на вачах у беларускай міліцыі невядомы нахабна скраў карціну вядомага беларускага мастака Алеся Марачкіна “Беларускія лялькі”.

Інцыдэнт адбыўся ў той момант, калі зборшчыкі попісаў адцягнулі сваю ўвагу на міліцыянтаў і прадстаўнікоў беларускіх спецслужб у цывільным, якія запатрабавалі “прад’явіць дакументы”. Вылучыўшы зручны момант, злачынца схапіў карціну і знік у дварах. Міліцыянты пры гэтым нават не спрабавалі затрымаць злодзея. Пацярпелы не выключае, што супрацоўнікі правапарадку былі ў долі з невядомым аматарам прыгожага мастацтва.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі злачынцы-мастацтвазнаўцы крадуць карціны Алеся Марачкіна. Падобны выпадак адбыўся ў 2008 годзе, калі яны выкралі першы арыгінал карціны “Беларускія лялькі”. Толькі тады падзельнікі дзейнічалі больш тапорна і прасілі ў зборшчыкаў подпісаў “даць прыкурыць”. Скрадзеная карціна ўсплыла пазней на славутым аўкцыёне Sotheby’s, дзе яе набыў за шалёныя грошы нейкі ананімны калекцыянер.

Цяпер мастак Алесь Марачкін рыхтуецца пісаць новую карціну “Беларускія лялькі-3”. Аднак ніхто не гарантуе, што яе лёс не будзе падобны да сваіх папярэдніц.

 

Добавить комментарий