Wargaming аформіў самалёт для «Белавія»

belavia-wot

Беларускі авіяперавозчык і кампанія Wargaming, якая стварыла папулярную онлайн-гульню World of Tanks, прэзентуюць забрэндзіраваны «танкамі» самалёт.

«Одна из самых популярных игр в СНГ, созданная в Беларуси, World of Tanks, и белорусская авиакомпания «Белавиа», запускают уникальный проект: полностью брендированный снаружи авиалайнер Boeing 737-300″, – паведамілі ў прэс-службе «Белавія».

Падчас прэзентацыі авіялайнера, якая адбудзецца 29 ліпеня, прадстаўнікі «Белавія» і кампаніі Wargaming абяцаюць раскрыць цікавыя падрабязнасці гэтага пасажу. Пра тое, чаму выбар трапіў менавіта на брэнд «соляраў»-танкістаў, а не больш дарэчны ў гэтай сітуацыі World of Warplanes, у якім рубяцца аматары паветраных баёў, прадстаўнікі прэс-службы ўцямнага адказу не далі.

 

Добавить комментарий