Кандыдат-эмігрант хоча абыграць Лідзію Ярмошыну ў напёрсткі

naperstki

Юрась Зянковіч, які вось ужо 9 гадоў жыве ў ЗША, вылучыў сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Балатавацца амерыканскі юрыст збіраецца ад Партыі БНФ па Заслаўскай выбарчай акрузе №77. У інтэрв’ю сайту «Беларускі партызан» Зянковіч на ламанай расейскай мове падкрэсліў:

«Я воспринимаю «выборы» в «палату номер шесть» как игру с белорусским государством в наперстки. А потому отношение мое будет соответствующим.»

Юрась Зянковіч агучыў таксама галоўныя тэзісы сваёй перадвыбарчай праграмы, якая будзе праходзіць пад дэвізам «Make Zaslauje great again!» (Зробім Заслаўе зноў вялікім!).

Сёння 1 жніўня сканчаецца тэрмін падачы дакументаў у акруговыя камісіі для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Пакуль мы не валодаем інфармацыяй, ці паспеў Зянковіч на самалёт да Мінску, каб зрабіць гэты першы крок да запаветнага дэпутацкага мандату.

Калі ягоная кандыдатура ўсё ж будзе зарэгістраваная, мы атрымаем у сёлетняй выбарчай кампаніі свайго мясцовага Дональда Трампа.

 

Добавить комментарий