«Гульня тронаў» абвесціла аб стварэнні ўласнай палітычнай партыі

Аўтар - Артыкулы, Свет на 02.08.2016

got

Відаць, натхнёныя сёлетняй выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, стваральнікі папулярнага серыялу вырашылі сфармаваць сваю палітычную сілу.

Партыя GOT – па абрэвіятуры Game of Thrones – стартавала ў сетцы з 1 жніўня, але ўжо з першага дня па колькасці сваіх прыхільнікаў пераўзышла ўсю колькасць сябраў беларускіх палітычных партыяў разам узятых. Як і належыць сапраўднай партыі, якая спавядае сярэднявечна-дэмакратычныя каштоўнасці, на сайце партыі праводзяцца праймерыз на трон лідэра.

І хоць у агітацыйным роліку партыі GOT няма наўпроставых згадак пра парламенцкія выбары ў Беларусі, якія адбудуцца ў верасні 2016 года, але відавочна «Гульня тронаў» прывязаная да гэтай падзеі: акурат 1 жніўня скончыўся тэрмін падачы дакументаў на рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

 

Добавить комментарий