Лукашэнка прыняў рашэнне аб скасаванні фэйс-кантролю

bal

Цяпер на дыскатэкі і ў клубы можна завальвацца ў любым выглядзе – такое палажэнне змяшчаецца ў новым Кодэксе аб культуры, які нядаўна падпісаў галоўны культуролаг краіны.

Яшчэ 25 ліпеня Лукашэнка падпісаў першы ў краіне Кодэкс аб культуры, які закліканы  надалей зарэгуляваць дзейнасць  у сферы правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Аднак сярод новых бюракратычных абмежаванняў для арганізатараў канцэртаў і дыскатэк у ім з’явлілся і досыць ліберальныя паслабленні.

Напрыклад, забарона на распіццё спіртных напояў падчас правядзення культурных мерапрыемстваў і дыскатэк цяпер распаўсюджваецца  толькі на “непрадугледжаныя для гэтага месцы”.  То бок у бары, які ёсць у любым паважаючым сябе клубе і на дыскатэцы нажырацца цяпер можна абсалютна легальна і ў межах закону.

Аднак галоўная разынка новага Кодэксу аб культуры – скасаванне працэдуры фэйскантролю, пад якім заўжды мелася на ўвазе дыскрымінацыя наведнікаў паводле іх знешняга выгляду. Цяпер ніводзін жлоб, што стаіць на ўваходзе ў мажорны клуб, дзе ёсць чоткі бар, не можа тармазнуць роўнага пацана за ягоны прыкід.

 

Добавить комментарий