У ЗША дазволілі камерцыйныя палёты на Месяц

Аўтар - Артыкулы, Свет на 04.08.2016

moon

Амерыканская кампанія Moon Express стала першай у гісторыі прыватнай фірмай, якая атрымала дазвол на камерцыйны палёт за межы зямной арбіты.

Такім чынам, урад ЗША афіцыйна даў адмашку для камерцыйнага асваення і каланізацыі космасу. А прыватная ініцыятыва не прымусіць сябе доўга чакаць. Вядомы прадпрымальнік-мільярдэр, фундатар касмічнага праекту SpaceX і бацька электрамабіляў Tesla Ілан Маск ужо пацірае свае хцівыя ручкі ў прадчуванні добрага гешэфту ад высадкі на Марс.

Тым часам ад перадавых міжнародных тэндэнцый нельга адставаць і нашаму галоўнаму бульбаводу. Пагадзіцеся, у той час, як беларуская эканоміка захлёбваецца ў крызісе і стагнацыі, тут адчыняецца ў літаральным сэнсе касмічны рынак для нашых МАЗаў і трактараў “Беларус”. Гэта вам не падшыпнікамі ў Венесуэле барыжыць.

Пра тое, якія перспектывы адкрываюцца перад айчыннай сельскай гаспадаркай пасля пабудовы аграгарадкоў на Месяцы і Марсе, раней увогуле можна было толькі марыць. Галоўнае цяпер не праспаць у скафандр гэты новы трэнд, пераарыентаваць МТЗ на выпуск грузавых ракет і першымі ламануцца ў касмічныя далячыні.

 

Добавить комментарий