Лукашэнку жывёлаводы падарылі карову (Коўб)

Аўтар - Коўбы, Эканоміка на 15.08.2016

lukarova

Як паведамляе сайт Хартыі са спасылкай на агенцтва БелТА, падчас планавай інспекцыі жывёлагадоўчага прадпрыемства “Савушкіна” галоўнаму жывёлаводу краіны падарылі карову.

Лукашэнка вельмі быў узрадаваны такому падарунку, бо апошнім разам яму дарылі ўсяго-ткі коціка – цяпер будзе чым ласаваць вусатага нахлебніка. Расчуліўшыся, новы ўладальнік рагатай малочніцы пахваліў жывёлаводаў за плённую працу.

Як паведамляецца, карова перадаецца ва ўласную гаспадарку Лукашэнкі, а значыць шчаслівую Буронку чакае хуткі пераезд у Дразды.

 

Добавить комментарий