Трэба ўжо не толькі «раздзявацца», трэба яшчэ і «шэвеліцца»!

Аўтар - Артыкулы, Парнуха на 16.08.2016
GIF

Галава дзяржавы і галоўны працаўнік краіны працягвае вучыць беларусаў як можна атрымаць годны заробак, праўда, для прадстаўніц старадаўняй прафесіі гэта ніколі не было сакрэтам.

Наведваючы Маларыту, Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі прадстаўнікамі працоўнага люду, якія раптам пачалі скугатаць пра малыя заробкі. Западозрыўшы маларыцкі пралетарыят у лайдацтве, ён выдаў чарговы рэцэпт, якому пазайздросціў бы любы свяціла эканамічнай навукі.

«Надо просто немного шевелиться!»агаромшыў маларытцаў Лукашэнка.

Такім чынам, сакрэты беларускай эканомікі простыя – «раздзявацца і работаць», не забываючы пры гэтым «шэвеліцца».  Аднак для ўзгаданых работніц інтымных паслуг усё ж застаецца пытанне: як пры гэтым трэба стаяць, перадам ці задам да народу.

 

Добавить комментарий