Кандыдата ад АГП знялі з тэлеэфіру за прапаганду марыхуаны

marijuana

Тэлеканал “Беларусь 3” адмовіўся даваць у эфір перадвыбарчае выступленне Паўла Стэфановіча, у якім кандыдат ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі агітаваў за легалізацыю марыхуаны.

Прычына, паводле якой тэлевізійшчыкі не будуць даваць у эфір выступ Стэфановіча, – парушэнне заканадаўства ў сферы абарачэння наркатычных рэчываў.

“Телевизионщики с третьего канала (Беларусь-3) привезли нам на экспертизу выступление одного из кандидатов, но вы не сможете его увидеть. Кандидат в депутаты на протяжении всего выступления призывал к легализации марихуаны”, — гаворыць сама Лідзія Ярмошына.

Ярмошына прызналася, што яны істэрычна гагаталі ўсім цэнтральным апаратам ЦВК, здагадаўшыся дзе АГП збіраецца ўзяць свой славуты Мільён новых працоўных месцаў. Аднак яна змаўчала, што пры гэтым курылі самі чыноўнікі і ці прабіла потым каго-небудзь з іх на “хаўчык” або “ізмену”.

 

Добавить комментарий