Вядомы кінарэжысёр спаліўся на тэлепірацтве

khashch

Юрый Хашчавацкі абвінавачваецца каналам «Беларусь 3» у парушэнні аўтарскіх правоў – ён «несанкцыянавана» выклаў свой перадвыбарны ролік у YouTube.

У сваім выступе Юрый Хашчавацкі, які балатуецца ад АГП па Свіслацкай выбарчай акрузе Мінска, прашарсціў у хвост і ў грыву існуючы рэжым, а каб дадаць свайму палітычнаму стэндапу большы розгалас скінуў яго ў YouTube. Здаецца лагічна – на YouTube гледачоў будзе трошкі больш, чым на дзяржаўным тэлеканале.

Аднак кіраўнікі канала «Беларусь 3» абвінавацілі рэжысёра-пірата ў парушэнні аўтарскіх правоў, і нават звярнулася да YouTube са спецыяльнай малявай. Прайшлі чуткі, што на YouTube часова быў заблакаваны прагляд гэтага роліка, аднак на момант напісання ён заставаўся ў адкрытым доступе.

Мы са свайго боку параілі б кіраўніцтву «Беларусь 3» не займацтва стукацтвам і не засмечваць спамам паштовую скрыню YouTube, а даць рэжысёру-прахвосту жорсткі, але сіметрычны адказ – пракруціць на «Беларусь 3» без дазволу і аўтарскіх ганарараў фільм «Звычайны прэзідэнт». Хай потым Хашчавацкі хоць на сценку лезе.

 

Добавить комментарий