Лукашэнка з сынамі пракаціўся на “Харлеі”

easyriders

Вясёлымі мотапакатушкамі адзначыўся міжнародны байкерскі фэст H.O.G. Rally Minsk, у якім узяў удзел і сам галава дзяржавы вярхом на сваім новенькім Harley Davidson Electra Glide коштам звыш за 45 тысяч даляраў.

Як адзначаюць эксперты з клуба Harley Owners Group, матацыкл прэзідэнта прызначаны для падарожжаў, таму на ім вельмі камфортна ездзіць. Матоцык мае тры багажныя ёмкасці, у тым ліку заднім куфрам, на якім размешчана крэсла пасажыра. Да таго ж на борце двухкалёснай лайбы ёсць даволі крутая аўдыё-сістэма.

“Все прочие его достоинства вращаются вокруг комфорта водителя во время дальней поездки. Это и улучшенная ветрозащита, и различные подогревы и прочий спектр характеристик, которые позволяют мотоциклисту проезжать много километров без устали, оставаясь при этом свежим и не теряя интерес к поездке”, — кажа адзін з лідэраў H.O.G.

Засталося толькі гадаць, у якія далёкія краі і, галоўнае, калі сабраўся пагнаць цяпер ужо першы байкер Беларусі?

 

Добавить комментарий