Джэкі Чан капрызульнічае: ён жадае, каб у Мінску яго сустракалі як у Галівудзе

jackiechan

Чарговая галівудская зорка Джэкі Чан, не ў прыклад сваім калегам па цэху Стывену Сігалу і Жэрару Дэпардзье, не стаў разменьвацца на маркоўкі.

23 лістапада ў Палацы спорту адбудзецца шоў Джэкі Чана «Dragon Kong». Як паведамляецца, у райдэры майстра кунг-фу значыцца цікавы пункт: яго мусіць сустракаць ну калі не сам бацька, дык хацяб прэм’ер-міністр. Не менш.

«Просто в райдере написано! – пацвердзіў Радыё Свабода прадстаўнік арганізатара шоў у Мінску «Музыкальная капелла Санорус» Павел Якаўлевіч. – Он прилетает на своем собственном самолете, в аэропорту его должен встречать или премьер-министр, или Лукашенко».

Ці знізойдзе галоўны беларускі аматар «Даспехаў Бога» да таго, каб сустрэцца ў аэрапорце са сваім кумірам юнацтва, каб узяць у яго аўтограф адным з першых у Беларусі пакажа час. Якую асабістую праграму падрыхтуе Лукашэнка для чарговага госця з кінематаграфічнага Алімпу – пакасіць участак у Драздах, падаіць карову Мілку або ўсё ж проста пакаштаваць маркоўкі – у прэс-службе прэзідэнта адказваць не спяшаюцца.

 

Добавить комментарий