Лукашэнка адправіўся ў Кітай (Коўб)

Аўтар - Коўбы, Палітыка на 28.09.2016

“Калі Джэкі Чан не едзе да Лукашэнкі, дык Лукашэнка паедзе да Джэкі Чана”, скеміў беларускі Прэзідэнт і выправіўся з афіцыйным візітам у Паднябёсную.

Лукашэнка, вядомы сваімі сентыментамі да Кітаю, быў у гэтай краіне ўжо восем разоў. У афіцыйнай праграме сённяшняга візіту значацца сустрэча з кіраўніцтвам КНР і іншымі афіцыйнымі асобамі наконт паглыблення беларуска-кітайскага эканамічнага супрацоўніцтва, наведванне Пекінскага ўніверсітэту, у неафіцыйнай (паводле ўласных крыніц) – сустрэча з манахамі Шаоліньскага манастыра і здача заліку па кунг-фу. Ці дабярэцца Лукашэнка да Ганконга і ці застане ён там Джэкі Чана прэс-служба Прэзідэнта нічога не паведамляе.

 

Добавить комментарий