Паміж Беларуссю і Расіяй выбухнула Трэцяя малочная…

front

Паміж Мінскам і Масквой зноў разгараецца чарговы канфлікт вакол паставак беларускай малочнай прадукцыі на расійскі рынак.

Першым звярнуў увагу на праблему вядучы малакароб Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які звярнуў увагу на факт блакавання некаторых прадуктаў харчавання пры пастаўцы іх у Расію.

«В России они почему-то некачественные. Но понятно: когда мы поставляем качественный товар и по приемлемым ценам в Россию, мы бьем по карманам олигархов от сельского хозяйства в России. Они давят на правительство (там связи, вы знаете не хуже меня, какие), а правительство дает команду «фас» разного рода чиновникам, от Россельхознадзора и так далее. Они у нас три предприятия открывают для поставок, пять закрывают, пять открывают, шесть потом закрывают. Идет неприкрытое давление», – заявіў Лукашэнка.

Такім чынам, беларускі бок зноў сутыкнуўся з ашчэрам драпежнага расійскага алігархату, які штурхае братнія народы да чарговай эканамічнай вайны з прысмакам малака на вуснах. На фоне няскончаных разборак вакол цаны на расійскі газ можна пэўна канстатаваць, што Беларусь чакае халодная, а Расію – галодная зіма.

 

Добавить комментарий