Мядзведзік Топа збіраецца ў дэпутаты

topa

 

Зорка беларускага тэлебачання і папулярны сувядучы “Калыханкі” Мядзведзік Топа стаў першым з беларускіх палітыкаў, хто заявіў пра свае дэпутацкія амбіцыі на выбарах у Палату Прадстаўнікоў, што адбудуцца 11 верасня гэтага года.

Як стала вядома з крыніцы, якая адмовілася сябе называць, 1  чэрвеня ў Міжнародны Дзень дзяцей пасля дзіцячага ранішніку пад час нефармальнага салодкага стала Мядзведзік Топа заявіў, што гатовы інвеставаць сваю медыйную папулярнасць у палітычны капітал.

Нагадаем, што Мядзведзік топа вось ужо 30 гадоў з’яўляецца сувядучым “Калыханкі”. За час сваёй працы ён узрасціў ужо некалькі пакаленняў беларускіх выбаршчыкаў, якія складаюць цяпер надзейную электаральную базу Топы. Пра гэта сведчыць і ягоная яскравая перамога на Нацыянальным тэлевізійным конкурсе “Тэлевяршыня”, дзе Топа ўпэўнена заваяваў Прыз глядацкіх сімпатый і тытул самага шчырага вядучага на беларускім ТБ.

Пакуль невядома, ці з’яўляецца Топа незалежным кандыдатам або гэта чарговая крэатура праўладных структур для падстрахоўкі кампаніі “Гавары Праўду”.

 

Добавить комментарий