Чаму “бацька” ездзіў да папы? Тры (не)рэальных версіі

papa

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка наведаў Ватыкан для сустрэчы з папам рымскім Францыскам. Гэта ўжо другі візіт главы Беларусі да главы Каталіцкай царквы за апошнія сем гадоў. У 2009 годзе Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з папам рымскім Бенедыктам XVI. Чаму “бацьку” гэтак цягне да папы? У галаву прыйшло адразу тры (не)рэальных версіі.

 

Планавая сустрэча памазанікаў Божых

Для многіх беларусаў Аляксандр Лукашэнка за ягоныя заслугі перад Бацькаўшчынай з’яўляецца жывым уцелаўленнем Бога на зямлі. А для экс-старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара ён нават “трошку вышэйшы” за Бога. Францыска, як вядома, з’яўляецца главой усёй Каталіцкай царквы і намеснікам Бога на зямлі. Так што атрымліваецца практычна сустрэча на роўных. Хутчэй за ўсё, яна запланавана звыш і, мяркуючы па частасці сустрэч Лукашэнкі з папамі рымскімі, праходзіць раз у сем гадоў. Пра што яны гавораць за зачыненымі дзвярыма – адзін Бог ведае.

Ватыканскія афшоры

Пасля нашумелага скандалу з “Панамскім архівам”, у спісе якога знайшліся рахункі ў афшорах нават у блізкага сябра Ўладзіміра Пуціна і самога Пятра Парашэнкі, беларусы задумаліся: “А дзе ж захоўвае свае зберажэнні наш прэзідэнт?” Магчыма, Аляксандр Рыгоравіч захоўвае іх у Банку Ватыкана. Звесткі аб дзейнасці гэтага фінансавага інстытута практычна не разгалошваюцца. Бадай, беларускі прэзідэнт вырашыў асабіста праверыць, колькі ўжо скапілася на ягоных рахунках, бо за доўгі час ягонай адсутнасці набеглі добрыя працэнты.

Рымскія канікулы

Магчыма, разгадка ляжыць на паверхні. Лукашэнка, які прызвычаіўся да паездак па Расіі, даўно не быў у Еўропе. Пад сенню візіту да пантыфіка ён вырашыў пакаштаваць сапраўдную італьянскую піццу, пачаставаць свайго сына Мікалая марозівам, зрабіць сэлфі ля сцен Калізея, на адваротным шляху заехаць у Венецыю і пакатацца на гандоле, а потым заскочыць у Пізу і пагядзець на нахілёную вежу. Яна нагадае прэзідэнту пра стан спраў у нашай эканоміцы, што прымусіць яго паспяшацца дадому.

Версію пра тое, што Аляксандр Рыгоравіч з’яўляецца рыцарам тайнага Ордэну ўсходнееўрапейскіх дыктатараў, пад увагу браць не будзем.

Добавить комментарий

Реставрація ванн наливним акрилом http://semobile.com.ua Реставрация ванн акрилом