“ГавПраўду” ідзе на парламенцкія выбары

Аўтар - Артыкулы, Парнуха на 03.06.2016

na_kortaxЯк заявіў нядаўна кіраўнік грамадскай кампаніі “ГавПраўду” Андрэй Дзмітрыеў, ён прыняў прынцыповае рашэнне пра свой удзел у надыходзячых парламенцкіх выбарах, якія адбудуцца ўвосені гэтага года.

Сваім трамплінам у Палату прадстаўнікоў прэтэндэнт на дэпутацкі мандат абраў Дзяржынскую акругу. Старшыня “ГавПраўду”, нядаўняя кандыдатка на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч у інтэрв’ю  БелаПАН таксама пацвердзіла свой намер на ўдзел у парламецкай кампаніі.

Аднак, са словаў Караткевіч, пакуль яна не вызначылася, на якой выбарчай акрузе будзе высоўваць сваю кандыдатуру:

“Скорее всего, будем подавать заявления по нескольким округам и по результатам работы будем точно решать”.

Так што, калі Дзмітрыеў ужо дакладна ўяўляе як ён будзе праводзіць сваю агітацыйную кампанію, то ў Караткевіч як кажуць “усё складана”. Варта рыхтавацца да кастынгу выбарчых акруг.

 

Добавить комментарий