Следчы Камітэт абвесціў конкурс на ўласны гімн

omon2

Супрацоўнікі Следчага Камітэту вырашылі не адставаць у сваіх эстэтычных густах ад байцоў Мінскага АМАПу і таксама пажадалі прыхіліцца да высокага мастацтва і пастанавілі напісаць калі не оперу, то хаця б лепшую песню пра следчых, паведамляе БалаПАН са спасылкай на агенцтва БЕЛТА.

Як ужо было ўзгадана, першапраходцамі сярод праваахоўнікаў на шляху да Храму мастацтва стаў сталічны АМАП. Гэта выцякае з вядомай заявы камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы пра тэатральныя ды іншыя схільнасці сваіх падначаленых. У сваім інтэрв’ю часопісу Спецназ” ён сказаў літаральна наступнае:

“Есть заядлые (сярод байцоў – рэд.) театралы, историки, ценители изобразительного искусства, к примеру, академической живописи XIX века. Недавно, кстати, застал двух сотрудников за спором о том, почему Булгаков выбрал для ‘Мастера и Маргариты’ несколько сюжетных линий”.

Гэта ўсвой час выклікала шквал пазітыўных эмоцый у беларускім грамадстве, асабліва сярод тых, хто асабіста сутыкаўся з высокім узроўнем духоўнай культуры мінскага АМАПу пад час сваёй работы. Відаць, гэтая слава і натхніла іхніх калег з СК.

Цікава, які галоўны прыз чакае тых, хто ўсё ж выйграе гэты конкурс? Бо мінімальны ўзрост канкурсантаў дарэчы – 14 гадоў, самы час уставаць на ўлік у дзіцячы пакой міліцыі.

 

Добавить комментарий