Павел Севярынец рушыў у крыжовы паход супраць садаміі

Аўтар - Артыкулы, Парнуха на 07.06.2016

inkvizitar

Адзін з лідэраў незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец стаў фігурантам чарговага скандалу вакол правоў сэксуальных меншасцяў.

Падставай для скандалу стаў подпіс Севярынца пад блогам сябра аргкамітэту БХД Маргарыты Тарайкевіч на сайце «Беларускі партызан», дзе ён недвухсэнсоўна запатрабаваў ад Маргарыты выйсці з шэрагаў неіснуючай партыі. Севярынца раз’юшыла занадта талерантнае з ягонага пункту гледжання стаўленне Тарайкевіч да правоў сэкс-меншасцяў, што не пасуе добраму хрысціяніну. У інтэрв’ю Радыё Свабода Севярынец так патлумачыў свой учынак:

«Вельмі шкада тых людзей, якія хварэюць на гомасэксуалізм, якія займаюцца фэмінізмам. На мой погляд, гэта няшчасныя людзі. Проста няшчасныя.»

Што да правоў ЛГБТ Павел Севярынец не ў першыню трапляе ў такога кшталту скандалы. Здзіўляе той факт, што ў адзін шэраг ён паставіў і «феміністаў», пераблытаўшы па ўсім відаць іх з лесбіянкамі.

 

Добавить комментарий