Лідзія Ярмошына нарэзала выбарчыя акругі

jermoshina

Цэнтрвыбаркам на паседжанні 8 чэрвеня канчаткова зацвердзіў мапу выбарчых акругаў на выбарах у Палату Прадстаўнікоў, што адбудуцца 11 верасня.

Такім чынам, прадстаўнікі апазіцыі і незалежныя кандыдаты могуць прыступіць да дзялёжкі выбарчых акругаў. Некаторыя з апазіцыйных партый і арганізацый гатовыя аб’яднацца дзеля гэтай высакароднай справы ў блокі (як напрыцлад правацэнтрысцкі блок), а некаторыя вырашылі паспрабаваць свае сілы самастойна.

Нажаль, Цэнтрвыбаркам не паведаміў, якія акругі ўжо зарезерваваныя для праўладавых кандыдатаў, а на якіх апазіцыя ўсё ж можа зрабіць свой выбарчы спектакль больш удала.

 

Добавить комментарий