Калі ў Беларусі з’явяцца электронныя чарнілы

10 чэрвеня ў чарговы Дзень цвярозасці зноўку застагнала пітушчая частка насельніцтва, а ў аптэках выстраіліся чэргі па баярышнік і календулу. Аднак неўзабаве дапамога булдосам і алкаголікам можа прыйсці з боку, з якога яны не чакаюць – ад Беларускай АЭС.

Будаўніцтва Беларускай АЭС даўно выклікае шмат пытанняў у цікаўнай часткі нашага грамадства. І адно з іх – пры ўводзе магутнасцяў «мірнага атаму» ў Беларусі з’явіцца значны лішак электраэнергіі. Тое, што АЭС будавалася з прыцэлам на экспарт у суседнія краіны ўжо не варыянт – тыя адмахваюцца ад такога падарунка як чорт ад ладану.

Аднак выйсце са здавалася б патавай сітуацыі знайшоў сам кіраўнік беларускай дзяржавы, прапанаваўшы стварыць вакол БелАЭС кластэр энергаёмкай вытворчасці. Таму варта ўжо цяпер задумвацца, што па-за будаўніцтвам электрамабільных заводаў і электрацыгарэтных фабрык варта чакаць і з’яўлення чыста беларускага ноў-хаў – камбінатаў па вытворчасці электра-пладова-ягадных він.

 

Добавить комментарий