Такое «мастацтва» нам не патрэбна!

Аўтар - Артыкулы, Парнуха на 06.06.2016

mur1

Графіці «Мінск-Масква», якое з’явілася на адным з будынкаў беларускай сталіцы і было прыўрочанае да Дзён расійскіх рэгіёнаў у Мінску, ужо паспела нарабіць шораху ў сталічнай мастацкай тусоўцы.

У Беларусі апошнім часам набрала вялікую папулярнасць мода размалёўваць шэрыя гарадскія сцены ўсялякімі шызовымі графіці. Справа збольшага добрая: і самапальныя мастакі пры справе – не забруджваюць сваёй мазнёй «несанкцыянаваныя» сцены, і гарадскі пейзаж Мінска ды іншых гарадоў набывае больш пазітыўны выгляд.

Гэтым, відаць, і кіраваліся чыноўнікі Мінгарвыканкаму, даючы «дабро» на ўзгаданае графіці. Маўляў, «Стыльна, модна, маладзёжна!» Аднак Бэнксі з іх не атрымалася. Эфект ад свайго «тварэння» чыноўнікі атрымалі цалкам супрацьлеглы, пацвердзіўшы збітую ісціну, што мастацтва не робіцца ў кабінетах.

Тым часам,  бачачы ступень накалу дыскусіі вакол графіці з бурбалкамі засталося цяпер чакаць, ці з’явяцца якія-небудзь «арт-вандалы», у якіх падымецца балончык на шэдэўр кабінетнай творчасці, каб зрабіць там такія-сякія карэктывы.

 

Добавить комментарий

Желаете установить двери металлические входные клин ? Это качественный и красивый выбор.